https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/issue/feed CTRL+S. Альманах пра культурную спадчыну 2025-03-21T11:25:10+00:00 Support contact ctrl.s@ehu.lt Open Journal Systems
CTRL+S - гэта штогадовы альманах праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў галіне культурнай спадчыны. Яго назва "CTRL+S" - кампутарная каманда "захаваць" - з'яўляецца спробай прарвацца праз межы семантычныя клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай, якая не ігнаруе рэаліі XXI стагоддзя. Акадэмічныя артыкулы тут суседнічаюць з інтэрв'ю, а таксама з аглядамі апошніх падзеяў. Наша мэта - паказаць еўрапейскі погляд на культурную спадчыну Беларусі, як у сэнсе яе гістарычнай перадвызначанасці, так і праз разгляд сучасных практык працы з артэфактамі мінулага.
https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1417 Змест 2025-01-31T15:23:16+00:00 CTRL +S ctrl.s@ehu.lt

2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1427 Кароткая прадмова 2025-03-18T14:49:32+00:00 Stsiapan Stureika stsiapan.stureika@ehu.lt 2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1428 Спадчына Вільнюса і культурныя правы: інстытуцыянальны і акадэмічны кантэкст 2025-03-18T14:48:46+00:00 Alina Kalachova kalachova.alina@student.ehu.lt
Культурныя правы эвалюцыянавалі з 1948 года ад базавага права на ўдзел у культурным жыцці да складанай сістэмы, якая ахоплівае спадчыну, ідэнтычнасць і ўдзел грамадства. Вільнюс са сваёй багатай гісторыяй дэманструе гэтую дынаміку праз розныя ініцыятывы. Даследаванне ЕГУ (2024) аналізуе рэалізацыю культурных правоў праз дзейнасць дзевяці лакальных арганізацый у Вільні і адной у Коўне і вывучае формы грамадскага ўдзелу ў культурнай спадчыне.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1429 Арт-агенцтва Artscape і культурныя правы бежанцаў 2025-03-18T15:08:44+00:00 Serafima Haiduk serafima.haiduk@gmail.com
Аўтар разглядае ролю культуры і мастацтва ў інтэграцыі мігрантаў і абароне іх культурных правоў. Асаблівая ўвага надаецца дзейнасці віленскага арт-агенцтва Artscape, якое працуе з уразлівымі групамі, у тым ліку з бежанцамі, праз мастацкія праекты і адукацыйныя праграмы. Разглядаецца, як працуюць розныя ініцыятывы: фестываль «Культурныя рытмы», ментарская праграма «Звязаныя культурай», а таксама творчыя майстэрні для дзяцей бежанцаў. Артыкул заклікае да распрацоўкі больш інклюзіўнай палітыкі падтрымкі мігрантаў, падмацаванай вопытам такіх ініцыятыў, як Artscape.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1430 Палац Сапегаў: сучасныя інсталяцыі ў будынку XVII стагоддзя 2025-03-18T16:07:09+00:00 Andrei Levchenko levchenko.andrey@student.ehu.lt
Адна з галоўных праблем імплементацыі культурных правоў – расплыўчатасць паняцця «культура» і адсутнасць кансэнсусу адносна яе межаў. У сферы захавання спадчыны часта дамінуе фармальны падыход, калі рашэнні прымаюцца вузкім колам спецыялістаў без уліку думкі мясцовых супольнасцей, што робіць культурныя аб’екты менш актуальнымі. Альтэрнатыўны падыход дэманструе Віленскі культурны цэнтр у палацы Сапегаў, які актыўна ўцягвае супольнасць у кіраванне спадчынай і адаптуе яе да сучасных патрэб праз мерапрыемствы, выставы і адукацыйныя праграмы. Гэты досвед можа быць карысны і для Беларусі, бо ўдзел супольнасці дапамагае эфектыўна захоўваць і развіваць культурную спадчыну.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1431 Шніпішкес: актуалізацыя спадчыны праз працу з мясцовай супольнасцю 2025-03-18T16:24:59+00:00 Volha Abraztsova volhaabraztsova@gmail.com
На гэты тэкст аўтара натхніла праца вільнюсскай арганізацыі Laimikis.lt, а менавіта іх інтэнсіўная дзейнасць у адным з раёнаў літоўскай сталіцы – Шніпішкес. Ініцыятыву вылучае сярод іншых, якія былі наведаны падчас работы над тэмай культурных правоў, адсутнасць офіса. Арганізацыя працуе непасрэдна «ў полі», як прафесійны камунікатар, наладжваючы масты паміж жыхарамі раёна і гарадскімі ўладамі. Іх праца адпавядае канцэпцыі плэйсмэйкінгу – стратэгіі развіцця раёнаў і, у прыватнасці, публічных прастораў у гэтых раёнах. Такое развіццё ўлічвае рэальныя патрэбы мясцовых жыхароў, што дазваляе фармаваць мясцовую супольнасць, здольную браць на сябе адказнасць за сваё месца жыхарства.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1432 Музей гарадской драўлянай архітэктуры: стварэнне інфраструктуры захавання 2025-03-19T19:58:06+00:00 Volha Abraztsova volhaabraztsova@gmail.com
Музей гарадской драўлянай архітэктуры ў Вільнюсе з’яўляецца важным культурным цэнтрам, які займаецца захаваннем і адаптацыяй драўлянай спадчыны горада. Заснаваны ў 2019 годзе, ён адыгрывае значную ролю ў абароне традыцыйных метадаў будаўніцтва, падтрымцы мясцовых супольнасцей і папулярызацыі культурных практык. У рамках музея дзейнічаюць кансультацыйныя цэнтры для ўладальнікаў драўляных дамоў, якія імкнуцца захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць сваіх будынкаў, а таксама праекты для адукацыі моладзі і развіцця цікавасці да архітэктуры і гісторыі. Супрацоўнікі музея займаюцца не толькі захаваннем мінулага, але і вывучэннем будучыні драўлянай архітэктуры, даследуюць ўстойлівыя метады і тэхналогіі рэстаўрацыі. Музей актыўна ўзаемадзейнічае з мясцовымі супольнасцямі, падтрымліваючы іх у захаванні культурнай спадчыны і распрацоўцы новых ініцыятыў.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1433 Miesto Laboratorija: сацыяльны патэнцыял гістарычных будынкаў 2025-03-20T14:28:25+00:00 Sofiya Navasiolava navasiolava.sofiya@student.ehu.lt
Miesto Laboratorija – гэта культурны цэнтр у Вільнюсе, які сумяшчае захаванне гістарычнай спадчыны са стварэннем сучасных культурных прастор. Пачаўшы як садоўніцкая ініцыятыва, праект пераўтварыўся ў шматфункцыянальны цэнтр, які ўключае кафэ, майстэрні і выставачныя залы. Арганізацыя актыўна праводзіць майстар-класы, выставы і экалагічныя мерапрыемствы, падтрымлівае ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі і паляпшае якасць жыцця ў раёне. «Гарадская лабараторыя» паспяхова аб’ядноўвае захаванне архітэктурнай спадчыны і сучасныя культурныя ініцыятывы, ствараючы ўстойлівую і жывую супольнасць.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1435 «Дымавая фабрыка» ў Новай Вільні: тут вараць піва і ладзяць модныя паказы 2025-03-20T14:55:52+00:00 Vitali Nikanovich vnikanovich@gmail.com
Раён Новая Вільня ў Вільнюсе, які некалі знаходзіўся на ўскраіне і не быў папулярным, цяпер паказвае, як бізнес і культурныя ініцыятывы могуць дапамагчы развіццю перыферыі. Адраджэнне прамысловых тэрыторый і стварэнне культурных пляцовак прыцягвае людзей і садзейнічае сацыяльнай інтэграцыі, што асабліва важна для рэгіёнаў, дзе культура звычайна не заўважная. Прыклад Новай Вільні можа стаць натхненнем для беларускіх гарадоў і пасёлкаў з багатай гісторыяй, але абмежаванай культурнай інфраструктурай.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1436 Супольнасць Шанчая і Канвенцыя Фару ў Літве: як невялікая ініцыятыва змагла абудзіць Каўнас 2025-03-20T15:20:38+00:00 Stepan Sodel sodel.stepan@student.ehu.lt
Асноўным дакументам, які рэгулюе прынцыпы дэмакратычнага кіравання культурнай спадчынай, з’яўляецца Рамачная канвенцыя Савета Еўропы, прынятая ў 2005 годзе ў Фару. Аднак не ўсе еўрапейскія краіны гатовы прытрымлівацца яе прынцыпаў. Гэта звязана з тым, што такія канвенцыі могуць абмяжоўваць манаполію дзяржавы на культуру і перашкаджаць фарміраванню афіцыйных культурных наратываў без уліку грамадскага меркавання. У краінах з аўтарытарнымі рэжымамі, такіх як Беларусь і Расія, дзяржава актыўна ўмешваецца ў культурную сферу, знішчае незалежныя ініцыятывы і накіроўвае рэсурсы на падтрымку афіцыйных пазіцый. У выніку культурныя супольнасці пазбаўляюцца магчымасці свабодна выказваць свае інтарэсы і становяцца залежнымі ад дзяржаўнай палітыкі.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1437 Экскурсіі «Жывых вуліц»: хто мае права на горад? 2025-03-20T15:35:54+00:00 Anhelina Branitskaya branitskaya.anhelina@student.ehu.lt
Праект «Жывыя вуліцы» ў Вільнюсе выкарыстоўвае экскурсіі як інструмент актывізацыі мясцовых супольнасцяў і захавання культурнай спадчыны. Асобная ўвага надаецца ўключэнню жыхароў у працэс інтэрпрэтацыі сваёй лакальнай гісторыі, з акцэнтам на малыя і «невідавочныя» раёны горада. Праз нестандартныя маршруты і ўдзел мясцовых жыхароў у экскурсіях ствараецца прастора для абмену ўспамінамі і абмеркавання гістарычнай каштоўнасці. Аўтар разглядае важнасць уключэння мясцовых супольнасцей у кіраванне культурнай спадчынай, што можа садзейнічаць развіццю гарадоў і аднаўленню іх сувязі з гісторыяй.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1438 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча: права беларусаў на сваю спадчыну ў Вільнюсе 2025-03-20T15:56:19+00:00 Valieryja Charnamortsava charnamortsava.valieryja@student.ehu.lt
Кніга Томаса Венцлавы «Вільнюс. Горад у Еўропе» адзначае Вільнюс як шматэтнічны горад, дзе беларусы маюць права на культурную спадчыну нароўні з іншымі этнічнымі групамі. Гісторык Лайманас Брыедзіс таксама пацвярджае шматлікія ідэнтычнасці Вільнюса, якія ўключаюць беларускую. Пасля 2020 года, калі Вільнюс стаў прытулкам для беларусаў, у грамадстве ўзніклі актыўныя дыскусіі пра тое, ці могуць беларусы лічыць гэты горад сваім. Тэма права беларусаў на культурную спадчыну ў Вільнюсе патрабуе ўважлівага разгледжвання, улічваючы палітычныя, культурныя і гуманітарныя аспекты.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1439 Развіццё беларускай культуры за мяжой: кейс CreateCulture Space 2025-03-21T08:34:28+00:00 Stepan Sodel sodel.stepan@student.ehu.lt
Аўтар разглядае важнасць абароны культурных правоў у дэмакратычных краінах, дзе культуры розных этнічных груп могуць развівацца і выяўляць сваю ідэнтычнасць. У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года многія прадстаўнікі сучаснай незалежнай культуры сутыкнуліся з абмежаваннямі, што прывяло да міграцыі ў суседнія краіны. Вільнюс стаў прытулкам для беларусаў, якія стварылі новую дыяспару з выразнай ідэнтычнасцю. Тут з’явіліся арганізацыі, якія падтрымліваюць культурную дзейнасць і ўдзел у мясцовым жыцці, хоць многія з іх не надаюць прыярытэту культурнай падтрымцы. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае прастора CreateCulture Space, якая прапануе беларусам у Вільнюсе месца для творчасці і развіцця культурных і сацыяльных ініцыятыў.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1440 Як нацыя навучылася спяваць. Практыкі захавання беларускага песеннага фальклору ў першай трэці ХХ стагоддзя 2025-03-21T09:09:43+00:00 Dzmitry Drozhzha drozhzha1976@gmail.com
Артыкул прысвечаны рэтраспектыўнаму аналізу прафесійных і аматарскіх практык папулярнай рэадаптацыі беларускіх сельскіх народных песень як часткі фарміравання сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці гарадскіх беларусаў. У артыкуле разглядаецца эвалюцыя гэтых падыходаў і ўздымаецца пытанне аўтэнтычнасці выніковага фальклорнага прадукту. У той жа час усе гэтыя практыкі сталі крыніцай натхнення і мадэллю для другога беларускага адраджэння ў канцы 1980-х – 1990-я гады.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1441 Яўрэйская спадчына ў яўрэйскім і не-яўрэйскім дыскурсах: праблемы і магчымасці 2025-03-21T09:31:26+00:00 Renata Hanynets hanynets.renata@student.ehu.lt
Артыкул даследуе складаны характар яўрэйскай спадчыны, якая вызначаецца не прыгажосцю або старажытнасцю матэрыяльных збуда­ванняў, а сучаснай культурнай дзейнасцю і інтэрпрэтацыямі. У артыкуле раз­глядаецца, як гэта спадчына, моцна пацярпелая ад Халакосту, сёння імкліва трансфармуецца, ператвараецца ў турыстычныя аб’екты, набывае новыя значэнні, такія як «дысанантная спадчы­на» ці «спадчына без нашчадкаў». Артыкул падкрэслівае дваісты вынік перафарматавання яўрэйскай спадчыны: хоць яна і стала інструментам для прасоўвання талерантнасці і барацьбы з антысемітызмам, неабачлівая праца з ёй прыводзіць да страты нематэрыяльных аспектаў яўрэйскай культуры.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1442 Цэнзура ў відэагульнях і праблема музейнага экспанавання гульняў са спрэчным зместам 2025-03-21T09:48:51+00:00 Serzh Tubash tubashov@gmail.com
Артыкул Сержа Тубаша прысвечаны праблеме музейнага экспанавання відэагульняў з складаным і супярэчлівым зместам, які не адпавядае змяняючымся этычным нормам грамадства або часам нават нацыянальнаму заканадаўству. На падставе аналізу мноства прыкладаў канфліктных сітуацый аўтар піша пра неабходнасць ужывання выстаўных тэхнік, якія тлумачаць агульныя ўзаемаадносіны «лічбавага аб’екта», «гуляльнага досведу» і «кантэксту» відэагульняў.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1444 Прасторы складанай, канфліктнай і дысанантнай памяці ў расійскіх манастырах эпохі постсекулярнага павароту 2025-03-21T10:23:52+00:00 Nadezhda Beliakova ctrl.s@ehu.lt Alexandra Kolesnik ctrl.s@ehu.lt
У XX–XXI ст. праваслаўныя манастыры ў Расіі змянялі свае рэлігійныя, палітычныя і культурныя ролі, стано­вячыся «прасто­рамі памяці». Сёння, калі ў іх прасторы перасякаюцца ўспаміны рэлігійных абшчын, зняволеных, мастакоў і грама­ дзян, яны адыгрываюць вялікую ролю ў «войнах памяці» і барацьбе за спадчыну. Артыкул Надзеі Беляковай і Аляксандры Калеснік прысвечаны манастырскім пра­сторам як месцам памяці і канфліктаў апошніх 25–30 гадоў на прыкладзе Спаса-Яўхіміева манастыра (Суздаль).
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1446 Блудны дом. Марк Шагал і яго Віцебск 2025-03-21T10:58:39+00:00 Victor Martinovich victor.martinovich@ehu.lt
Артыкул доктара Віктара Марціновіча, дацэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і прызнанага эксперта Віцебскай школы мастацтваў, аўтара манаграфіі «Айчына. Марк Шагал у Віцебску», прысвечана даследаванню складаных адносін Марка Шагала з яго родным горадам Віцебскам, а таксама з яго настаўнікам, патронамі, калегамі і студэнтамі. Асноўная тэма артыкула – прызнанне і выгнанне, здаецца, нязгладжаныя спадарожнікі ў жыцці многіх геніяў.
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1447 Чым мы займаліся? Хроніка жыцця праграм ЕГУ па культурнай спадчыне 2025-03-21T11:10:01+00:00 Aleh Vinichenka oleg.vinichenko@ehu.lt 2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1445 "Мы дакладна не былі дауншыфтарамі". Лакальныя супольнасці спадчыны Беларусі: кейс Лынтупаў 2025-03-21T10:42:28+00:00 Yadviha Lukashyk ctrl.s@ehu.lt
Эсэ Ядвігі Лукашык, выпускніцы магістарскай праграмы EHU ў галіне культурнай спадчыны, прысвечана функцыянаванню супольнасцей спадчыны ў малай беларускай вёсцы Лынтупы. Аналізуючы гэты выпадак, аўтар падкрэслівае як складанасць юрыдычнага афармлення такіх ініцыятыў у сучаснай Беларусі, так і спецыфіку іх узаемадзеянняў. Дадатковым аспектам тэксту з’яўляецца параўнанне фактычных практык супольнасцей на месцы з ідэальнымі рамкамі міжнародных дакументаў, прысвечаных супольнасцям спадчыны, такіх як Канвенцыя Фаро (2005).
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1448 Спампаваць альманах цалкам 2025-03-21T11:20:01+00:00 CTRL +S ctrl.s@ehu.lt

Еўрапейскі гуманіатарны ўніверсітэт
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1450 Купіць папяровую версію 2025-03-21T11:25:10+00:00 EHU library library@ehu.lt
Купіць папяровую версію выпуска магчыма ў Бібліятэцы ЕГУ (г. Вільнюс) па адрасу вул. Савічаўс, 17, 1 паверх, 111 аўд. Наяўнасць экзэмпляраў можна ўдакладніць па пошце library@ehu.lt або ctrl.s@ehu.lt

Рэжым працы Бібліятэкі ЕГУ можна ўдакладніць па спасылцы: https://be.ehu.lt/navuka/bibliyateka/
2025-01-31T00:00:00+00:00 ##submission.copyrightStatement##