CTRL+S. Альманах пра культурную спадчыну https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls
CTRL+S - гэта штогадовы альманах праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў галіне культурнай спадчыны. Яго назва "CTRL+S" - кампутарная каманда "захаваць" - з'яўляецца спробай прарвацца праз межы семантычныя клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай, якая не ігнаруе рэаліі XXI стагоддзя. Акадэмічныя артыкулы тут суседнічаюць з інтэрв'ю, а таксама з аглядамі апошніх падзеяў. Наша мэта - паказаць еўрапейскі погляд на культурную спадчыну Беларусі, як у сэнсе яе гістарычнай перадвызначанасці, так і праз разгляд сучасных практык працы з артэфактамі мінулага.
be-BY ctrl.s@ehu.lt (Support contact) ctrl.s@ehu.lt (Technical support) Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 OJS 3.1.1.0 http://blogs.law.harvard.edu/tech/rss 60 Змест https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1417

CTRL +S ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1417 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Кароткая прадмова https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1427 Stsiapan Stureika ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1427 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Спадчына Вільнюса і культурныя правы: інстытуцыянальны і акадэмічны кантэкст https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1428
Культурныя правы эвалюцыянавалі з 1948 года ад базавага права на ўдзел у культурным жыцці да складанай сістэмы, якая ахоплівае спадчыну, ідэнтычнасць і ўдзел грамадства. Вільнюс са сваёй багатай гісторыяй дэманструе гэтую дынаміку праз розныя ініцыятывы. Даследаванне ЕГУ (2024) аналізуе рэалізацыю культурных правоў праз дзейнасць дзевяці лакальных арганізацый у Вільні і адной у Коўне і вывучае формы грамадскага ўдзелу ў культурнай спадчыне.
Alina Kalachova ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1428 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Арт-агенцтва Artscape і культурныя правы бежанцаў https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1429
Аўтар разглядае ролю культуры і мастацтва ў інтэграцыі мігрантаў і абароне іх культурных правоў. Асаблівая ўвага надаецца дзейнасці віленскага арт-агенцтва Artscape, якое працуе з уразлівымі групамі, у тым ліку з бежанцамі, праз мастацкія праекты і адукацыйныя праграмы. Разглядаецца, як працуюць розныя ініцыятывы: фестываль «Культурныя рытмы», ментарская праграма «Звязаныя культурай», а таксама творчыя майстэрні для дзяцей бежанцаў. Артыкул заклікае да распрацоўкі больш інклюзіўнай палітыкі падтрымкі мігрантаў, падмацаванай вопытам такіх ініцыятыў, як Artscape.
Serafima Haiduk ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1429 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Палац Сапегаў: сучасныя інсталяцыі ў будынку XVII стагоддзя https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1430
Адна з галоўных праблем імплементацыі культурных правоў – расплыўчатасць паняцця «культура» і адсутнасць кансэнсусу адносна яе межаў. У сферы захавання спадчыны часта дамінуе фармальны падыход, калі рашэнні прымаюцца вузкім колам спецыялістаў без уліку думкі мясцовых супольнасцей, што робіць культурныя аб’екты менш актуальнымі. Альтэрнатыўны падыход дэманструе Віленскі культурны цэнтр у палацы Сапегаў, які актыўна ўцягвае супольнасць у кіраванне спадчынай і адаптуе яе да сучасных патрэб праз мерапрыемствы, выставы і адукацыйныя праграмы. Гэты досвед можа быць карысны і для Беларусі, бо ўдзел супольнасці дапамагае эфектыўна захоўваць і развіваць культурную спадчыну.
Andrei Levchenko ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1430 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Шніпішкес: актуалізацыя спадчыны праз працу з мясцовай супольнасцю https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1431
На гэты тэкст аўтара натхніла праца вільнюсскай арганізацыі Laimikis.lt, а менавіта іх інтэнсіўная дзейнасць у адным з раёнаў літоўскай сталіцы – Шніпішкес. Ініцыятыву вылучае сярод іншых, якія былі наведаны падчас работы над тэмай культурных правоў, адсутнасць офіса. Арганізацыя працуе непасрэдна «ў полі», як прафесійны камунікатар, наладжваючы масты паміж жыхарамі раёна і гарадскімі ўладамі. Іх праца адпавядае канцэпцыі плэйсмэйкінгу – стратэгіі развіцця раёнаў і, у прыватнасці, публічных прастораў у гэтых раёнах. Такое развіццё ўлічвае рэальныя патрэбы мясцовых жыхароў, што дазваляе фармаваць мясцовую супольнасць, здольную браць на сябе адказнасць за сваё месца жыхарства.
Volha Abraztsova ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1431 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Музей гарадской драўлянай архітэктуры: стварэнне інфраструктуры захавання https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1432
Музей гарадской драўлянай архітэктуры ў Вільнюсе з’яўляецца важным культурным цэнтрам, які займаецца захаваннем і адаптацыяй драўлянай спадчыны горада. Заснаваны ў 2019 годзе, ён адыгрывае значную ролю ў абароне традыцыйных метадаў будаўніцтва, падтрымцы мясцовых супольнасцей і папулярызацыі культурных практык. У рамках музея дзейнічаюць кансультацыйныя цэнтры для ўладальнікаў драўляных дамоў, якія імкнуцца захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць сваіх будынкаў, а таксама праекты для адукацыі моладзі і развіцця цікавасці да архітэктуры і гісторыі. Супрацоўнікі музея займаюцца не толькі захаваннем мінулага, але і вывучэннем будучыні драўлянай архітэктуры, даследуюць ўстойлівыя метады і тэхналогіі рэстаўрацыі. Музей актыўна ўзаемадзейнічае з мясцовымі супольнасцямі, падтрымліваючы іх у захаванні культурнай спадчыны і распрацоўцы новых ініцыятыў.
Volha Abraztsova ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1432 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Miesto Laboratorija: сацыяльны патэнцыял гістарычных будынкаў https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1433
Miesto Laboratorija – гэта культурны цэнтр у Вільнюсе, які сумяшчае захаванне гістарычнай спадчыны са стварэннем сучасных культурных прастор. Пачаўшы як садоўніцкая ініцыятыва, праект пераўтварыўся ў шматфункцыянальны цэнтр, які ўключае кафэ, майстэрні і выставачныя залы. Арганізацыя актыўна праводзіць майстар-класы, выставы і экалагічныя мерапрыемствы, падтрымлівае ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі і паляпшае якасць жыцця ў раёне. «Гарадская лабараторыя» паспяхова аб’ядноўвае захаванне архітэктурнай спадчыны і сучасныя культурныя ініцыятывы, ствараючы ўстойлівую і жывую супольнасць.
Sofiya Navasiolava ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1433 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 «Дымавая фабрыка» ў Новай Вільні: тут вараць піва і ладзяць модныя паказы https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1435
Раён Новая Вільня ў Вільнюсе, які некалі знаходзіўся на ўскраіне і не быў папулярным, цяпер паказвае, як бізнес і культурныя ініцыятывы могуць дапамагчы развіццю перыферыі. Адраджэнне прамысловых тэрыторый і стварэнне культурных пляцовак прыцягвае людзей і садзейнічае сацыяльнай інтэграцыі, што асабліва важна для рэгіёнаў, дзе культура звычайна не заўважная. Прыклад Новай Вільні можа стаць натхненнем для беларускіх гарадоў і пасёлкаў з багатай гісторыяй, але абмежаванай культурнай інфраструктурай.
Vitali Nikanovich ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1435 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Супольнасць Шанчая і Канвенцыя Фару ў Літве: як невялікая ініцыятыва змагла абудзіць Каўнас https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1436
Асноўным дакументам, які рэгулюе прынцыпы дэмакратычнага кіравання культурнай спадчынай, з’яўляецца Рамачная канвенцыя Савета Еўропы, прынятая ў 2005 годзе ў Фару. Аднак не ўсе еўрапейскія краіны гатовы прытрымлівацца яе прынцыпаў. Гэта звязана з тым, што такія канвенцыі могуць абмяжоўваць манаполію дзяржавы на культуру і перашкаджаць фарміраванню афіцыйных культурных наратываў без уліку грамадскага меркавання. У краінах з аўтарытарнымі рэжымамі, такіх як Беларусь і Расія, дзяржава актыўна ўмешваецца ў культурную сферу, знішчае незалежныя ініцыятывы і накіроўвае рэсурсы на падтрымку афіцыйных пазіцый. У выніку культурныя супольнасці пазбаўляюцца магчымасці свабодна выказваць свае інтарэсы і становяцца залежнымі ад дзяржаўнай палітыкі.
Stepan Sodel ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1436 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Экскурсіі «Жывых вуліц»: хто мае права на горад? https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1437
Праект «Жывыя вуліцы» ў Вільнюсе выкарыстоўвае экскурсіі як інструмент актывізацыі мясцовых супольнасцяў і захавання культурнай спадчыны. Асобная ўвага надаецца ўключэнню жыхароў у працэс інтэрпрэтацыі сваёй лакальнай гісторыі, з акцэнтам на малыя і «невідавочныя» раёны горада. Праз нестандартныя маршруты і ўдзел мясцовых жыхароў у экскурсіях ствараецца прастора для абмену ўспамінамі і абмеркавання гістарычнай каштоўнасці. Аўтар разглядае важнасць уключэння мясцовых супольнасцей у кіраванне культурнай спадчынай, што можа садзейнічаць развіццю гарадоў і аднаўленню іх сувязі з гісторыяй.
Anhelina Branitskaya ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1437 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча: права беларусаў на сваю спадчыну ў Вільнюсе https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1438
Кніга Томаса Венцлавы «Вільнюс. Горад у Еўропе» адзначае Вільнюс як шматэтнічны горад, дзе беларусы маюць права на культурную спадчыну нароўні з іншымі этнічнымі групамі. Гісторык Лайманас Брыедзіс таксама пацвярджае шматлікія ідэнтычнасці Вільнюса, якія ўключаюць беларускую. Пасля 2020 года, калі Вільнюс стаў прытулкам для беларусаў, у грамадстве ўзніклі актыўныя дыскусіі пра тое, ці могуць беларусы лічыць гэты горад сваім. Тэма права беларусаў на культурную спадчыну ў Вільнюсе патрабуе ўважлівага разгледжвання, улічваючы палітычныя, культурныя і гуманітарныя аспекты.
Valieryja Charnamortsava ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1438 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Развіццё беларускай культуры за мяжой: кейс CreateCulture Space https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1439
Аўтар разглядае важнасць абароны культурных правоў у дэмакратычных краінах, дзе культуры розных этнічных груп могуць развівацца і выяўляць сваю ідэнтычнасць. У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года многія прадстаўнікі сучаснай незалежнай культуры сутыкнуліся з абмежаваннямі, што прывяло да міграцыі ў суседнія краіны. Вільнюс стаў прытулкам для беларусаў, якія стварылі новую дыяспару з выразнай ідэнтычнасцю. Тут з’явіліся арганізацыі, якія падтрымліваюць культурную дзейнасць і ўдзел у мясцовым жыцці, хоць многія з іх не надаюць прыярытэту культурнай падтрымцы. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае прастора CreateCulture Space, якая прапануе беларусам у Вільнюсе месца для творчасці і развіцця культурных і сацыяльных ініцыятыў.
Stepan Sodel ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1439 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Як нацыя навучылася спяваць. Практыкі захавання беларускага песеннага фальклору ў першай трэці ХХ стагоддзя https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1440
Артыкул прысвечаны рэтраспектыўнаму аналізу прафесійных і аматарскіх практык папулярнай рэадаптацыі беларускіх сельскіх народных песень як часткі фарміравання сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці гарадскіх беларусаў. У артыкуле разглядаецца эвалюцыя гэтых падыходаў і ўздымаецца пытанне аўтэнтычнасці выніковага фальклорнага прадукту. У той жа час усе гэтыя практыкі сталі крыніцай натхнення і мадэллю для другога беларускага адраджэння ў канцы 1980-х – 1990-я гады.
Dzmitry Drozhzha ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1440 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Яўрэйская спадчына ў яўрэйскім і не-яўрэйскім дыскурсах: праблемы і магчымасці https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1441
Артыкул даследуе складаны характар яўрэйскай спадчыны, якая вызначаецца не прыгажосцю або старажытнасцю матэрыяльных збуда­ванняў, а сучаснай культурнай дзейнасцю і інтэрпрэтацыямі. У артыкуле раз­глядаецца, як гэта спадчына, моцна пацярпелая ад Халакосту, сёння імкліва трансфармуецца, ператвараецца ў турыстычныя аб’екты, набывае новыя значэнні, такія як «дысанантная спадчы­на» ці «спадчына без нашчадкаў». Артыкул падкрэслівае дваісты вынік перафарматавання яўрэйскай спадчыны: хоць яна і стала інструментам для прасоўвання талерантнасці і барацьбы з антысемітызмам, неабачлівая праца з ёй прыводзіць да страты нематэрыяльных аспектаў яўрэйскай культуры.
Renata Hanynets ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1441 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Цэнзура ў відэагульнях і праблема музейнага экспанавання гульняў са спрэчным зместам https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1442
Артыкул Сержа Тубаша прысвечаны праблеме музейнага экспанавання відэагульняў з складаным і супярэчлівым зместам, які не адпавядае змяняючымся этычным нормам грамадства або часам нават нацыянальнаму заканадаўству. На падставе аналізу мноства прыкладаў канфліктных сітуацый аўтар піша пра неабходнасць ужывання выстаўных тэхнік, якія тлумачаць агульныя ўзаемаадносіны «лічбавага аб’екта», «гуляльнага досведу» і «кантэксту» відэагульняў.
Serzh Tubash ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1442 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Прасторы складанай, канфліктнай і дысанантнай памяці ў расійскіх манастырах эпохі постсекулярнага павароту https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1444
У XX–XXI ст. праваслаўныя манастыры ў Расіі змянялі свае рэлігійныя, палітычныя і культурныя ролі, стано­вячыся «прасто­рамі памяці». Сёння, калі ў іх прасторы перасякаюцца ўспаміны рэлігійных абшчын, зняволеных, мастакоў і грама­ дзян, яны адыгрываюць вялікую ролю ў «войнах памяці» і барацьбе за спадчыну. Артыкул Надзеі Беляковай і Аляксандры Калеснік прысвечаны манастырскім пра­сторам як месцам памяці і канфліктаў апошніх 25–30 гадоў на прыкладзе Спаса-Яўхіміева манастыра (Суздаль).
Nadezhda Beliakova, Alexandra Kolesnik ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1444 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Блудны дом. Марк Шагал і яго Віцебск https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1446
Артыкул доктара Віктара Марціновіча, дацэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і прызнанага эксперта Віцебскай школы мастацтваў, аўтара манаграфіі «Айчына. Марк Шагал у Віцебску», прысвечана даследаванню складаных адносін Марка Шагала з яго родным горадам Віцебскам, а таксама з яго настаўнікам, патронамі, калегамі і студэнтамі. Асноўная тэма артыкула – прызнанне і выгнанне, здаецца, нязгладжаныя спадарожнікі ў жыцці многіх геніяў.
Victor Martinovich ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1446 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Чым мы займаліся? Хроніка жыцця праграм ЕГУ па культурнай спадчыне https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1447 Aleh Vinichenka ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1447 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 "Мы дакладна не былі дауншыфтарамі". Лакальныя супольнасці спадчыны Беларусі: кейс Лынтупаў https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1445
Эсэ Ядвігі Лукашык, выпускніцы магістарскай праграмы EHU ў галіне культурнай спадчыны, прысвечана функцыянаванню супольнасцей спадчыны ў малай беларускай вёсцы Лынтупы. Аналізуючы гэты выпадак, аўтар падкрэслівае як складанасць юрыдычнага афармлення такіх ініцыятыў у сучаснай Беларусі, так і спецыфіку іх узаемадзеянняў. Дадатковым аспектам тэксту з’яўляецца параўнанне фактычных практык супольнасцей на месцы з ідэальнымі рамкамі міжнародных дакументаў, прысвечаных супольнасцям спадчыны, такіх як Канвенцыя Фаро (2005).
Yadviha Lukashyk ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1445 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Спампаваць альманах цалкам https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1448

Еўрапейскі гуманіатарны ўніверсітэт
CTRL +S ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1448 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000 Купіць папяровую версію https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1450
Купіць папяровую версію выпуска магчыма ў Бібліятэцы ЕГУ (г. Вільнюс) па адрасу вул. Савічаўс, 17, 1 паверх, 111 аўд. Наяўнасць экзэмпляраў можна ўдакладніць па пошце library@ehu.lt або ctrl.s@ehu.lt

Рэжым працы Бібліятэкі ЕГУ можна ўдакладніць па спасылцы: https://be.ehu.lt/navuka/bibliyateka/
EHU library ##submission.copyrightStatement## https://journals.ehu.lt/index.php/ctrls/article/view/1450 Fri, 31 Jan 2025 00:00:00 +0000