Зборнік праграм ЕГУ "Еўрапейская спадчына" і "Развіццё культурнай спадчыны" прысвечаны тэме "Еўрапейская спадчына". Акадэмічныя артыкулы суседнічаюць тут з інтэрв'ю, а таксама аглядамі найноўшых падзей. Мэта публікацыі – паказ еўрапейскай перспектывы культурнай спадчыны Беларусі, як у сэнсе яе гістарычнай перадвызначанасці, так і праз разгляд сучасных практык працы з артэфактамі мінулага. Назва зборніка «CTRL+S» – кампутарная каманда «захаваць» – гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя. Выданне прызначана даследчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблематыкай захавання культурнай спадчыны.

Опубликован: 2024-04-02