Беларускі Гістарычны Агляд заснаваны ў 1994 г. як незалежны навуковы перыёдык, прысвечаны гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. З 2006 г. выдаецца пры Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце. Выходзячы два разы на год, часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы і інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў.

Усе тэксты высылаюцца ў электроннай форме на адрас bhr@belhistory.eu

Рукапісы навуковых артыкулаў праходзяць папярэдняе ананімнае рэцэнзаванне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору і рэдагавання атрыманых тэкстаў.