Для отправки материала вам нужно Войти в систему или Зарегистрироваться.

Руководство для авторов

Інструкцыя для аўтараў

1. Рэдакцыя прымае да друку тэксты ў электронным варыянце, напісаныя ў тыпавым рэдактары (найлепш MS Word for Windows) шрыфтам Times New Roman. Пры выкарыстанні нетыпавога рэдактара матэрыялы павінны высылацца ў фармаце RTF. Калі выкарыстаны спецыяльныя шрыфты, яны перасылацца разам з артыкулам. Пры неабходнасці рэдакцыя патрабуе раздрукоўку.

2. Тэксты, якія прысылаюцца для друку ў БГА, павінны быць арыгінальныя і не публікаваныя нідзе раней па-беларуску.

3. Аб’ём артыкулаў не можа перасягаць 30 стандартных старонак (60 000 знакаў), аб’ём рэцэнзій – 5-6 старонак (да 12 000 знакаў). Здача матэрыялаў большага аб’ёму вымагае асобнага ўзгаднення з рэдакцыяй.

4. Фота, малюнкі, графікі і іншая нятэкставая інфармацыя перасылаецца ў любым графічным фармаце асобным файлам, з пазначэннем належнага для іх месца ў тэксце.

5. Артыкулы трэба перасылаць з рэзюмэ на англійскай мове (або па-беларуску) – 200 – 300 слоў.

6. Разам з тэкстам перасылаецца інфармацыя пра аўтара: імя, прозвішча, навуковая ступень і тытулы, месца працы, паштовы адрас, тэлефон, e-mail.

7. Адказнасць за дакладнасць звестак, змешчаных у публікацыі, кладзецца на аўтара.

Узор афармлення спасылак

Semkowicz A. Krytyczny rozbiór dziejów polskich Jana Długosza (do r. 1384). Kraków, 1887. S. 154.
Semkowicz A. Оp. cit. S. 56.
Александров Д. Н., Володихин Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХІІ–ХVІ веках. Москва, 1994. C. 134.
Александров Д. Н., Володихин Д. М. Борьба за Полоцк… C. 153.
Alexandrowicz S. Działania wojenne w XI–XIII wiekach // Z dziejów wojskowych ziem północno-wschodniej Polski. T. 1. Białystok, 1986. S. 36–37.
Sielicki F. [rec.:] А. Мальдзіс. Францыск Скарына як прыхільнік збліження i ўзаемаразумення людзей і народаў. Мінск, 1988 // Slavia Orientalis. 1990. Nr. 3–4. S. 469–470.
Любiмаў А. А. Блiскучая перамога сталiнскай палiтыкi мiру // Работнiца i калгаснiца Беларусi. 1940. № 6. С. 1–2.
НГАБ. Ф. 1727. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 1325.

Пасля кожнага знака пунктуацыі пакідаецца прабел. Канцы радкоў, новыя абзацы і новыя старонкі афармляюцца адпаведна праз Tab, Enter, Ctrl + Enter.

Тэксты высылаюцца па электроннай пошце на адрас: bhr@belhistory.eu