Online ISSN 3030-1351
Штогадовы альманах бакалаўрскай і магістарскай праграм па культурнай спадчыне Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ «CTRL+S» складаецца з акадэмічных артыкулаў, якія суседнічаюць тут з інтэрв'ю, а таксама аглядамі найноўшых падзей. Аўтары і героі альманаха – вядомыя даследчыкі, міжнародныя эксперты, выкладчыкі, а таксама студэнты ЕГУ.
Назва альманаха «CTRL+S» – кампутарная каманда «захаваць» – гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы з культурнай спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя.
Наша мэта – паказаць еўрапейскую перспектыву спадчыны Беларусі праз даследванне і свабоднае абмеркаванне яе творчага, інтэлектуальнага і сацыяльнага патэнцыялаў. Наш дэвіз: «Без творчасці няма захавання».
Першы выпуск альманаха ў 2021 г. быў прысвечаны тэме «Еўрапейская спадчына»; у 2022 годзе – «Спадчына як выпрабаванне»; у 2023 годзе – «Утопіі нашай спадчыны».
Да працы над альманахам запрашаюцца даследчыкі, эксперты па культуры і спадчыне, а таксама студэнты і магістранты Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта.
Мы зацікаўлены ў асэнсаваных эксперыментальных выказваннях у наступных фарматах:
- Арыгінальныя навуковыя артыкулы;
- Артыкулы ў фармаце акадэмічнага эсэ;
- Інтэрв'ю;
- Агляды твораў і падзей;
- Графічныя праекты;
- Іншыя эксперыментальныя фарматы.
З выпадку тэкставых матэрыялаў, іх чаканы аб'ём – каля 20.000 знакаў, уключаючы прабелы (навуковыя артыкулы – да 40000 знакаў). Мовы публікацыі: беларуская, руская, англійская.