Музей гарадской драўлянай архітэктуры: стварэнне інфраструктуры захавання

  • Volha Abraztsova Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Ключевые слова: музей, драўляная архітэктура, культурная спадчына, захаванне, супольнасць, рэстаўрацыя, адукацыя, устойлівасць

Аннотация

Музей гарадской драўлянай архітэктуры ў Вільнюсе з’яўляецца важным культурным цэнтрам, які займаецца захаваннем і адаптацыяй драўлянай спадчыны горада. Заснаваны ў 2019 годзе, ён адыгрывае значную ролю ў абароне традыцыйных метадаў будаўніцтва, падтрымцы мясцовых супольнасцей і папулярызацыі культурных практык. У рамках музея дзейнічаюць кансультацыйныя цэнтры для ўладальнікаў драўляных дамоў, якія імкнуцца захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць сваіх будынкаў, а таксама праекты для адукацыі моладзі і развіцця цікавасці да архітэктуры і гісторыі. Супрацоўнікі музея займаюцца не толькі захаваннем мінулага, але і вывучэннем будучыні драўлянай архітэктуры, даследуюць ўстойлівыя метады і тэхналогіі рэстаўрацыі. Музей актыўна ўзаемадзейнічае з мясцовымі супольнасцямі, падтрымліваючы іх у захаванні культурнай спадчыны і распрацоўцы новых ініцыятыў.

##plugins.generic.usageStats.downloads##

##plugins.generic.usageStats.noStats##

Биография автора

Volha Abraztsova, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Магістрантка праграмы «Развіццё культурнай спадчыны», атэставаная экскурсаводка па Беларусі, аўтарка экскурсій па Мінску і гарадскіх квэстаў па Вільнюсу. Сфера навуковых інтарэсаў: гейміфікацыя гарадской спадчыны, недапрадстаўленая спадчына.

Опубликован
2025-01-31
Раздел
Артыкулы