Памяці Алены Трубінай
З глыбокім смуткам паведамляем пра раптоўную смерць Алены Трубінай — філосафкі, сацыяльнай тэарэтыцы і адной з вядучых даследчыц урбаністыкі і гарадской культуры.
На працягу многіх гадоў Алена супрацоўнічала з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і была членам Навуковай рады часопіса Topos.
Для многіх з нас яна была не толькі выбітнай даследчыцай і адкрытай да супрацоўніцтва калегай, але і сапраўднай сяброўкай — надзейнай, уважлівай і заўсёды гатовай падтрымаць.
Мы шчыра ўдзячныя Алене за шматгадовую падтрымку часопіса, інтэлектуальную шчодрасць і неацэнны ўклад у развіццё нашай акадэмічнай супольнасці.
Выказваем глыбокія спачуванні яе родным, блізкім, сябрам, калегам і вучням.
Светлая памяць.
Чытаць далей пра «Памяці Алены Трубінай»
