Еўрапейская спадчына «паміж мінулым і будучыняй…»
Аннотация
Артыкул кіраўніка Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ прафесара Аляксея Махнача прысвечаны канцэптуалізацыі еўрапейскай спадчыны і еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і яе выкарыстаннем ў якасці асноўнага зместу гуманітарных праграм ЕГУ. Сама спадчына — гэта трохкутнік, які складаецца з каштоўнага артэфакта, традыцыі і чалавека, здольнага чытаць і ўспрымаць культуру. Галоўнай задачай гуманітарнай адукацыі, вядома, з'яўляецца чалавек і яго разуменне, якое разглядаецца не як проста кагнітыўная здольнасць, але як практычная здольнасць дзейнічаць. Таму мы выкарыстоўваем эксперыментальныя фарматы адукацыйнага працэсу, перш за ўсё праектны падыход і эмацыйнае пагружэнне ў культурнае асяроддзе буйных еўрапейскіх гарадоў: Вільні, Фларэнцыі, Санкт-Пецярбурга і Афін.