Спадчына як дыскурсіўны канфлікт, запазычанне і рытуал
Аннотация
Артыкул дацэнта ЕГУ, старшыні Нацыянальнага камітэта ІКАМОС-Беларусь, доктара гуманітарных навук Сцяпана Стурэйкі ахоплівае шэраг тэарэтычных аспектаў, якія вынікаюць з уласных назіранняў аўтара падчас удзелу ў 41-й сэсіі Камітэта сусветнай спадчыны і некаторых іншых праектаў па кіраванні і захаванні культурнай спадчыны у Беларусі. Асноўная ідэя тэксту заключаецца ў тым, што вывучэнне камунікацыі спадчыны адчыняе дзверы да паступовага больш глыбокага разумення саміх феноменаў спадчыны, а таксама дае ключ да правільнага кіравання ёю. Паколькі эксперты ўдзельнічаюць у глабальным абмене ідэямі спадчыны, яны павінны быць свядомымі і разважаць пра тое, як гэтыя ідэі цыркулююць і як функцыянуюць вытворчыя ланцужкі ў галіне культурнай спадчыны.