"Я магу ўсё патлумачыць"
Ключевые слова:
Помнік, нацыя, адраджэнне, памяць, памерлыя, дыван
Аннотация
Гэты графічны цыкл беларускага мастака Максіма Осіпава ўключае ў сябе некалькі твораў, напісаных у стылі наіўнага беларускага народнага мастацтва – мастацтва маляваных насценных дываноў з асаблівай прывязкай да народнай мастачкі Алены Кіш. Тыповыя вобразы і характэрныя правілы гэтага фальклорнага жанру дазволілі Максіму Осіпаву стварыць вялікі візуальны наратыў, прысвечаны праблемам як самага існавання беларускай культуры, так і нашых адносін да мінулага, гісторыі, памяці, нацыянальных сімвалаў і культурнай спадчыны. Максім наўмысна завастрае разгледжаныя пытанні, каб справакаваць грамадства на дыскусію.
##plugins.generic.usageStats.downloads##
##plugins.generic.usageStats.noStats##