Правядзенне Міжнароднага дня помнікаў 18 красавіка – мая прапанова!

Ключевые слова: Спадчына, палітызацыя, ІКАМАС, СССР, ЮНЕСКА, ахова, грамадзянская супольнасць, дзяржава

Аннотация

Прафесар Ёнас Глемжа лічыцца бацькам-заснавальнікам амаль усіх буйных ініцыятыў у галіне захавання архітэктурнай спадчыны ў Вільні і Літве за апошнія 40–50 гадоў. Ён таксама быў сведкам і ўдзельнікам шматлікіх важных міжнародных падзей і дыскусій, якія сфарміравалі сучасныя канцэптуальныя рамкі працы з культурнай спадчынай. Сярод шматлікіх аб’ектаў, якія захаваліся дзякуючы яго намаганням, асаблівую каштоўнасць для нас мае комплекс былога кляштара аўгусцінцаў на вуліцы Савічака ў Вільні, дзе знаходзіцца наш універсітэт. Прафесар Глемжа завітаў да нас у цёплы красавіцкі дзень 2022 года якраз напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў.

##plugins.generic.usageStats.downloads##

##plugins.generic.usageStats.noStats##

Биографии авторов

Jonas Rimantas Glemža

Нарадзіўся ў 1935 г. у Коўне, кандыдат архітэктурных навук, прафесар. У 1960–2000-я гады ўзначальваў Інспекцыю па ахове помнікаў архітэктуры Літвы, Савет па ахове музеяў і культурнай спадчыны, Дэпартамент па ахове помнікаў Міністэрства культуры Літвы, а таксама Саюз рэстаўратараў Літвы. У 1981–1990 віцэ-прэзідэнт ICOMOS. Аўтар шматлікіх праектаў рэстаўрацыі ключавых аб’ектаў літоўскай архітэктурнай спадчыны і навуковых публікацый.

Stsiapan Stureika, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Гісторык, культурны антраполаг, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і кіраўнік Беларускага камітэта ICOMOS (Міжнародная рада па помніках і мясцінах). Займаецца тэорыяй культурнай спадчыны, новай музеялогіяй, развіццём супольнасцей спадчыны. Аўтар трох манаграфій і каля 40 навуковых артыкулаў.

Опубликован
2024-07-26
Раздел
Інтерв'ю