Экалагічны патэнцыял культурнай спадчыны: на шляху да разумення
Аннотация
Экалагічны патэнцыял спадчыны абмяркоўваўся падчас летняй школы «Культурная спадчына і будучыня», якая праходзіла ў ЕГУ ў ліпені 2022 г. Нягледзячы на рост колькасці публікацый на гэту тэму сёння, уся тэма застаецца не толькі новай, але нават экзатычнай у беларускіх дыскусіях аб клімаце і культуры. Каб ліквідаваць гэты прабел, удзельнікі тэматычнай групы «Спадчына і экалогія» паспрабавалі прааналізаваць палажэнні новага праграмнага дакумента «Зялёная кніга Еўрапейскай культурнай спадчыны», падрыхтаванага Europa Nostra і ICOMOS у 2021 г. Гэты тэкст падрыхтаваны выпускніцай магістарскай праграмы ЕГУ Палінай Лябіхавай, выступае ў якасці дайджэста, у якім абагульняюцца асноўныя ідэі і прапановы па змяненні сітуацыі, выкладзеныя ў згаданым дакуменце.