Францыск Скарына: шмат моў, несупыннае перамяшчэнне і адсутнасць праблем з самаацэнкай

  • Aliaksandr Hrusha https://orcid.org/0000-0003-2327-3960
  • Siarhej Chareuski Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
  • Aliaksandr Kalbaska Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Ключевые слова: Францыск Скарына, ЕГУ, прадпрымальніцтва, адукацыя, кульутурны шлях, студэнты, турызм

Аннотация

Дыскусія аб значнасці спадчыны Францыска Скарыны для нашага часу адбылася на святкаванні 30-годдзя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў кастрычніку 2022 г. «Малая падарожная кніжка» Скарыны была выдадзена ў Вільні 500 гадоў таму і была асветніцкай, культурнай і прадпрымальніцкай праект, які апярэдзіў свой час, натхняючы пакаленні не толькі беларусаў, але і ўсіх дзеячаў культуры Цэнтральнай Еўропы. Дыскусія, у якой бралі ўдзел выкладчыкі ЕГУ і вядомыя беларускія даследчыкі Аляксандр Груша, Сяргей Харэўскі і Аляксандр Калбаска, даследавала жыццё і дзейнасць Скарыны як крыніцу адказаў на сучасныя выклікі.

##plugins.generic.usageStats.downloads##

##plugins.generic.usageStats.noStats##

Биографии авторов

Aliaksandr Hrusha

Гісторык, доктар гістарычных навук, былы дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, стыпендыят Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве. Навуковыя інтарэсы: літаратура і права Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стст; гісторыя дзяржаўных інстытутаў Вялікага княства Літоўскага ў XV-XVI стст.; індывід, асоба, жыццё ў Сярэднія стагоддзі і ранні Новы час; кірылічная палеаграфія, кадыкалогія, дыпламатыка, выданне гістарычных дакументальных крыніц; гісторыя навукі Беларусі ў 20-я гады ХХ ст; гісторыя бібліятэк Беларусі

Siarhej Chareuski, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Мастацтвазнаўца, культуролаг, гісторык архі тэктуры. Скончыў Санкт-Пецярбургскі акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Цяпер – выкладчык ЕГУ. Навуковыя зацікаўленасці: Беларусь у кантэксце гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, гісторыя мастацтва і архітэктуры Беларусі, станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі.

Aliaksandr Kalbaska, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Прафесар Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта. 12 гадоў навучаўся; 12 гадоў працаваў над стварэннем гісторыка-культурнага запаведніка ЗАСЛАЎЕ (Беларусь); 12 гадоў завіхаўся над рэанімацыяй універсітэта ў выгнанні (Літва). Заснавальнік і першы кіраўнік Беларускага камітэта ІКОМ. Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Сфера зацікаўленасці: новая музеялогія і віртуальныя музеі.

Опубликован
2024-07-27
Раздел
Агляд падзей