Конкурс для рэпрэсаваных беларускіх даследчыкаў на публікацыю навуковых артыкулаў

2023-08-30
SCIENCE AT RISK Emergency Office і часопіс Topos абвяшчае конкурс для рэпрэсаваных беларускіх даследчыкаў на публікацыю навуковых артыкулаў. Аўтары і аўтаркі публікацый, абраных рэдакцыяй часопіса, атрымаюць ганарар у памеры 750 еўра. 

Вы можаце прыняць удзел у конкурсе, калі:

  • вы маеце беларускае грамадзянства ці беларускі дазвол на жыхарства, які быў упершыню атрыманы да 2020 года;
  • вы займаліся выкладчыцкай ці даследчыцкай дзейнасцю ў навуковай ці адукацыйнай інстытуцыі ў Беларусі, у тым ліку ў арганізацыях грамадскай супольнасці;
  • вы не можаце працягваць займацца даследаваннямі і навуковай ці выкладчыцкай дзейнасцю праз рэпрэсіі, звязаныя з вашай палітычнай і грамадзянскай пазіцыяй (са жніўня 2020 года). Да гэтага адносяцца звальненне і непадаўжэнне выкладчыцкага/даследчага кантракту, ціск з боку адміністрацыі, неабходнасць пакінуць краіну з-за пагрозы асабістай бяспецы і свабодзе і г.д.

Прыняць удзел у конкурсе і атрымаць ганарар могуць усе навукоўцы, якія адпавядаюць пералічаным вышэй крытэрыям, незалежна ад сучаснай краіны знаходжання. Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна і не абмяжоўваемся толькі прыведзенымі вышэй прыкладамі рэпрэсій, а таксама прымаем розныя віды пацверджанняў рэпрэсій, у тым ліку рэкамендацыйныя лісты ад беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці. У некаторых сітуацыях мы можам дадаткова звязацца з вамі, каб удакладніць дэталі, звязаныя з сітуацыяй рызыкі.

Звярніце ўвагу: калі вы ўжо атрымлівалі фінансавую падтрымку ад SCIENCE AT RISK Emergency Office у рамках іншых фарматаў, мы не зможам выплаціць вам ганарар.

Патрабаванні да публікацый

 

Да публікацыі прымаюцца арыгінальныя матэрыялы (да 80.000 знакаў з прабеламі), рэцэнзіі (да 20.000 знакаў з прабеламі) ці пераклады (у выпадку наяўнасці аўтарскіх правоў) на рускай, беларускай ці англійскай мове. Канкрэтныя тэмы і напрамкі даследаванняў не абмежаваны, але павінны суадносіцца з профілем часопіса. Часопіс Topos публікуе арыгінальныя даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі (уключаючы гісторыю філасофіі), а таксама ў блізкіх да філасофіі галінах сацыягуманітарных ведаў, такіх як тэорыя культуры і культурныя даследаванні, візуальныя даследаванні і тэорыя медыя, тэорыя літаратуры і рэлігійныя даследаванні, сацыяльная тэорыя і палітычная тэорыя, посткаланіяльныя даследаванні і гендарныя даследаванні і інш.

Падрабязныя патрабаванні да структуры і афармлення матэрыялаў глядзіце па спасылцы.

Дэдлайн для адпраўкі матэрыялаў – 23:59, 15 кастрычніка 2023 года. Рэдакцыйная калегія Topos і SCIENCE AT RISK Emergency Office паведамяць аб выніках конкурсу кожнаму аўтару ці аўтарцы індывідуальна да 15 лістапада 2023 года.

Каб прыняць удзел у конкурсе, калі ласка, запоўніце анкету і загрузіце свой матэрыял у дзвюх версіях (поўны тэкст і ананімізаваны варыянт для рэцэнзавання) па спасылцы.

Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з прынцыпамі, выкладзенымі ў Агульным рэгламенце ЕС па абароне дадзеных (GDPR). Кантралёрам сабраных дадзеных з’яўляецца арганізацыя Akademisches Netzwerk Osteuropa e.V. Сабраныя дадзеныя не перадаюцца трэцім асобам. Мы гарантуем ананімнасць аўтараў, якія даслалі свае дадзеныя. Аспекты бяспекі з аўтарамі адабраных публікацый будуць вырашацца ў індывідуальным парадку.

Вы можаце задаць пытанні арганізатарам конкурсу праз email support.bel@science-at-risk.org